Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Дэбаты і інтрыга

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожная выбарчая кампанія цікавая найперш сваімі спрэчкамі і дэбатамі кандыдатаў. Калі гэтага няма, то няма і ніякага выбару — ісціна простая як аглобля. Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Польшчы маюць сапраўдную інтрыгу. Глядзець на выбарчую кампанію цікава і суседзям. Асабліва цяпер, калі на фінішную прастору выйшлі два фіналісты — цяперашні прэзідэнт Браніслаў Камароўскі і прэтэндэнт на вышэйшую дзяржаўную пасаду Анджэй Дуда. Паглядзеў нядзельныя тэлевізійныя дэбаты паміж спаборнікамі. Папраўдзе, мяне, як старонняга назіральніка з за мяжы, яны не ўразілі. Так, канешне, чарговы раз пазайздросціў, што ў суседняй краіне сапраўды ёсць мажлівасць выбару кіраўніка дзяржавы, калі ад кожнага голасу нешта залежыць. Выдатна, што ёсць такая магчымасць публічных дэбатаў з трансляцыяй на ўсю дзяржаву. Але пытанні вядоўцаў тэледэбатаў да прэтэндэнтаў мне падаліся малацікавымі, а самі канкурэнты пераважную бальшыню часу вінавацілі адзін аднаго ў непаслядоўнасці, беспрынцыповасці і частай зменай поглядаў у залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры. Словам, сапраўды яркіх момантаў, на мой суб’ектыўны погляд, было малавата. Але галоўнае, што інтрыга застаецца — і на момант, калі пішуцца гэтыя радкі, ніхто не ведае прозвішча новаабранага прэзідэнта Польшчы. Але ўсе дакладна ведаюць, што пройдзе наступны тэрмін паўнамоцтваў і гэтага кіраўніка, калі ён будзе не даспадобы большасці, будзе мажлівасць памяняць на іншага. Праўда, народ не цэніць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF