Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Школа таленавітых, працавітых і добрых беларусаў

Міра ЛУКША

Пачатковая школа з беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім — папулярная „тройка” — 12 мая адзначыла свой юбілей — 50годдзе. Школу, як установу, мітрапаліт Сава адзначыў медалём Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Бельская „тройка” ад пачатку існавання была беларускай школай, якая славілася высокім узроўнем адукацыі. Аднак пачатак беларускай школы ў Бельску трэба было б датаваць ад верасня 1944 года. У 1965 годзе аддзялілі беларускі ліцэй ад пачатковай школы ў час рэарганізацыі беларускіх школ. Пачатковая школа № 3 цяпер уваходзіць у Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча — заснавальніка і першага дырэктара. Для яго было важна, каб гэта была беларуская школа, якая б вызначалася высокім узроўнем навучання і выхоўвала развінутага ва ўсіх напрамках, культурнага чалавека. У 1949 годзе наступіла рэактывацыя школ з беларускай мовай навучання. Але толькі на пачатку 1949/1950 навучальнага года, дзякуючы старанням бацькоў, Яраслаў Кастыцэвіч зноў заняў пасаду дырэктара беларускага ліцэя і пачатковай школы. Тадышнія матэрыяльныя ўмовы былі вельмі цяжкія. У тым самым будынку змяшчалася яшчэ пачатковая школа № 1. У 1956 годзе пачаліся старанні пра новы будынак. Запрапанаванае дырэктарам месца атрымала адабрэнне настаўнікаў, бацькоў і асветных улад. У 1959 годзе распачалася будова новай школы ў цэнтры горада, дзе да 1941 года была Мікалаеўская царква. Новы будынак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF