Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

У палескай глыбінцы (1)

Ганна КАНДРАЦЮК

Напачатку быў шок. Ад верасня мінулага года, калі я апошні раз пабывала ва Украіне, грамадства настолькі збяднела ды правалілася ў глыб сваіх штодзённых спраў, што не верылася. Дзесьці ўжо за Холмам час пачаў губляць здаровы рытм. Хоць у аўтобусе ўсе маўчалі або драмалі, на душу налятаў неспакой ды ірваліся думкі, немагчыма было нават чытаць. Прачытаныя радкі інтэрв’юракі з Юры Андруховычам* быццам з дапамогай чараў вывейвала за акно, на заспаныя імшары. І яшчэ, як на злосць, усё тут спазнялася. Украінскі аўтобус, які вёз мяне з Любліна ў Ковель, спазняўся на дваццаць пяць хвілін. Хоць больш хвалявала спазненне ў прыродзе. Едучы ад паўночнага Беластока на паўднёвае Палессе, я спадзявалася больш буйной зелені і веснавой цеплыні. Мне хацелася злавіць у фотааб’ектыў пачатак палескай вясны, якой колеры і сакавітасць немагчыма параўнаць з нічым на свеце. А тут нечаканасць, вегетатыўны перыяд, у параўнанні з запозненым Падляшшам, спазняўся на тыдзень.

Аднак сапраўдны шок чакаў у горадзе Ковель. Здавалася, час адступіў назад на дзесяць гадоў.

* * *

Польскаўкраінскую мяжу пераехалі цягам адной гадзіны, да таго з прыгодамі.

— Оля! Оль! Кантроль ідзе! Вствай! — тузалі пад бок храпучую прыгажуню, спачатку суседзі, пасля шафёр, а на канец польскі памежнік. П’яная дзеўка нешта бурчала пад носам і драмала, быццам пшаніцу прадаўшы. Нехта дабыў з яе сумкі пашпарт і падаў памежніку. Той толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF