Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Беларускі музей — здзейсненая мара Алёшы

Іаанна ЧАБАН

„Як жа цешуся, што беларускі музей узнік і паступова пашырае сваю калекцыю” — напісаў у Кнізе водгукаў Беларускага музея ў Гайнаўцы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслаў Мілаш.

У той жа кнізе ў 1994 годзе міністр замежных спраў РБ Пётр Краўчанка зазначыў: „(...) у маім уяўленні гэта не проста беларускі музей, а духоўнае апірышча беларусаў на Беласточчыне (разам з Праваслаўнай царквой). Сведчанне таго, што тут беларусы жылі яшчэ стагоддзі назад”.

Багаты кнігазбор, этнаграфічныя выстаўкі, выставы не толькі беларускіх мастакоў, мастацкія конкурсы, калектывы, канцэрты, тэатральныя спектаклі, фільмы і шмат-шмат чаго яшчэ прапануе сваім наведвальнікам Беларускі музей у Гайнаўцы.

Ідэя яго заснавання нарадзілася ў час Першага З’езда БГКТ у 1956 годзе. Пачаткова, беручы пад увагу турыстаў, музей быў створаны ў Белавежы, дзе з вялікім поспехам дзейнічаў з 1966 па 1972 год. Канчатковае яго закрыццё было звязана з непрыхільнымі адносінамі дзяржавы да спраў нацыянальных меншасцей. У 1983 г. начальнік горада Гайнаўка інжынер Станіслаў Кастэра перадаў Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству ўчастак і будынкі былой фабрыкі дошак і мазаікі Гайнаўскага прадпрыемства драўніннай прамысловасці ў самым цэнтры Гайнаўкі. Год пазней заснаваўся Грамадскі камітэт пабудовы музея помнікаў беларускай культуры і рэвалюцыйнага руху на чале з Кастусём Майсенем. Неадкладна забраліся за працу. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF