Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Каля Гарасімавіч

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Ячна падаюся ў напрамку Гарасімавіч. Гладкі як стол асфальтавы насціл ячніцкай вуліцы абрываецца зараз за вёскай, каля могілак. Далей ужо жвіроўка, якая перад самімі Гарасімавічамі перасякае колішнюю чыгунку, што пралягала з Гродна ў Аўгустаў. Да вайны тут, каля Гарасімавіч, быў чыгуначны прыпынак, які ў царскі час называўся Красным Стокам, а ў санацыйны Ружанастокам; цяпер няма пазнакі, дзе той прыпынак быў.

У вёсцы ціха, на вуліцы пуста. Заходжу насупраць будынка былой школы. На школьным панадворку захаваўся яшчэ стэнд з ужо ледзь відочным надпісам з запрашэннем у школу. Перад будынкам легкавушка, да якой заглядае малады мужчына. Заходжу на панадворак, тлумачуся стэндавым запрашэннем, а той малады чалавек запрашае мяне ў сярэдзіну. Інфармую, што я з „Нівы”. Назва гэтая асацыюецца яму з „Ладай”... Заходзім у сярэдзіну. У даўнейшым вестыбюлі дзве велізарныя металічныя кадзі, у чарговым памяшканні — чатыры. Бровар, які атрымаў назву „Słodowy Dwór”, дзейнічае толькі з сёлетняга студзеня. Усе кампаненты завозяцца звонку, а ў Гарасімавічах адбываецца фінальны працэс піваварэння, які доўжыцца некалькі тыдняў. Пакуль што бровар прапануе чатыры сарты; назвы вырабаў загадкава прыцягальныя, напрыклад „Białowieskie” ці „Mgły pszeniczne”. Яго вытворчасць у Беластоку прадаецца гурманам толькі ў лічаных крамах з рэгіянальнымі вырабамі.

Магчыма, што ў будучыні Гарасімавічы праславяцца новым вырабам больш чым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF