Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

„Віктар Швед у маёй школе”

Георгі ЗЮЗЯ

Прачытаў я ў „Ніве” № 51 (3058) ад 2014 года аб конкурсе „Віктар Швед у маёй школе”. Падумаў сабе, што добра было б напісаць пра аўтарскую сустрэчу з Віктарам Шведам, але што можна напісаць не вёўшы дзённіка — некалькі сказаў. Але пэўна лепш напісаць некалькі сказаў, чым нічога. Я ведаю, што мой допіс не вельмі надаецца на конкурс, але пастанавіў здзейсніць нейкі тэкст, каб падзяліцца ўспамінамі з малодшымі беларусамі аб тым, як гэта было „даўно, даўно”.

Прыпомніў я сабе, што першая аўтарская сустрэча ў маім жыцці — гэта сустрэча з Віктарам Шведам і Яшай Буршам (Янкам Анісэровічам).

Сустрэча адбылася ў пачатковай школе ў Рыбаках, распаложаных на правым беразе рэчкі Нарва (па-польску — Narew), у цяперашняй гміне Міхалова Беластоцкага павета. Пішу дакладна аб месцазнаходжанні, каб было вядома, аб якіх Рыбаках мова, паколькі ёсць яшчэ Рыбакі ў гміне Нарва. Гміна Міхалова мяжуе па рэчцы Нарве з гмінай Нараўка. Так пры нагодзе — па невядомых прычынах у „Ніве” чамусьці пішацца „Нараўчанская гміна”, так як бы гмінным цэнтрам былі нейкія „Нараўчаны”, а не Нараўка. У нас заўсёды гаварылі і гавораць „Нараўска гміна”. І так у „Ніве” трэба пісаць — так, як гавораць аўтахтоны — тутэйшыя беларусы.

„Мая” школа ў „маіх” Рыбаках была пабудаваная „за цара”, у 1914 годзе (сам я з вёскі Рудня, якую ў 1985-1990 гадах выселілі польскія камуністычныя ўлады для пабудовы нікому і да нічога непатрэбнага, а нават шкоднага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF