Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

З чаго робяць мацу

Іаанна ЧАБАН

Пятнічны вечар — пачатак свята шабат. Яшчэ да захаду сонца гаспадыня павінна запаліць дзве свечкі: адну — божую светласць, другую — душу чалавека. Над запаленымі свечкамі з набожнасцю і накрытай галавой выгаворвае словы бласлаўлення. Гэта яе найважнейшы рэлігійны абавязак. Калі яго не выканае, памрэ пры родах. Мужчыны сустракаюць шабат у сінагозе, потым далучаюцца да чакаючых іх у хаце жонак і дзяцей. Пачынаецца святочная вячэра. Ніхто не павінен застацца галодным. У хату запрашаюць бедных і студэнтаў. Абавязкова трэба пакаштаваць салодкага віна, селядца, халы з соллю, фаршыраванай рыбы, дробна нарэзанай пячонкі, цымэсу. На суботні полудзень — чулент, фаршыраваныя курыныя шыйка, кішка, кугель. У суботні вечар — суда (апошняя святочная вячэра) і песні развітання з шабатам. Хасіды працягваюць суду да позняй ночы, можа якраз далучыцца да іх доўгачаканы Месія.

Да Другой сусветнай вайны шабатовым меню і звычаямі жыло таксама хрысціянскае насельніцтва штэтлаў і навакольных вёсак. Тады мелі яны нагоду зарабіць пару грошай, выконваючы заказаныя жыдамі ў час свята хатнія абавязкі. Шабэс-гоям (так называлі хрысціянскіх святочных памочнікаў) трэба было, між іншым, выцягаць з печкі чулент — запяканку з гароху і нуту (цяцёркі), якая варылася ўжо з чацвярга.

Іншыя, у тым ліку жыхары Крынак, упускалі ў свае хаты новапрыбылыя сем’і жыдоўскіх прадпрымальнікаў, пакуль тыя не зарабілі дастаткова і не прыдбалі сабе кватэры. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF