Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Ева Першая — жанчына на пасадзе бургамістра Саколкі

Уршуля ШУБЗДА

Не толькі планы, але канкрэтныя доказы змен можна пералічыць за некалькі месяцаў з таго часу, калі Ева Кулікоўская пераняла ўладу ў Саколцы. Яе галоўныя мэты — гэта трансгранічнае супрацоўніцтва з Усходам, перш за ўсё з суседняй Беларуссю.

Уршуля Шубзда: — Вы гасцілі ў Саколцы групу гродзенскіх журналістаў. Пра сустрэчы з Вамі пісаў беларускі сайт „Твой стыль”, які чытае моладзь.

Ева Кулікоўская: — Адкрываемся на Усход. Хачу супрацоўнічаць не толькі з Беларуссю, але і іншымі ўсходнімі краінамі. На маю думку, з суседзямі трэба жыць дружна. У Бруселі ці дзесьці далей могуць між сабою сварыцца, але не тут. Хачу лакальную палітыку накіраваць на іншыя рэйкі. Гэта будзе палітыка суседства, вынікам якой мае быць бізнес для абедзвюх краін, ці хаця б абодвух рэгіёнаў — Сакольшчыны і Гарадзеншчыны.

— Нядаўна завяршыўся першы этап перабудовы перагрузачнага тэрмінала ў Саколцы. Гэта дазваляе на перасыланне кантэйнерных перавозак для прадпрыемстваў, якія гандлююць з краінамі былога Савецкага Саюза і Азіяй. Інвестыцыйныя работы пачаліся ў сакавіку мінулага года, у красавіку гэтага года кампанія падала заяўку на атрыманне ліцэнзіі на выкарыстанне шырокіх рэек.

— Шырокі пуць гэта магчымасць для нашых прадпрымальнікаў, і не толькі нашых, спрыяльная ўмова для інвестыцый на Сакольшчыне, развіцця нашага рэгіёна, у першую чаргу развіцця прадпрыемстваў. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF