Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Нашы гаспадараць па-рознаму

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўскім павеце ёсць месцы, дзе на якасных землях вельмі добры плён дае пшаніца і ўдала вырошчваліся цукровыя буракі. Некаторыя гаспадары, якіх можна таксама назваць прадпрымальнікамі, абсяваюць сотні гектараў палёў і задавальняюцца добрым прыбыткам. На Гайнаўшчыне ёсць таксама гаспадары, якія гадуюць дзясяткі, а некаторыя і звыш сотні кароў, дзясяткі маладняку, а некаторыя займаюцца буйной гадоўляй свіней. Маштабная гадоўля давала добры прыбытак, які зараз стаў меншым з за паніжэння цэн на малако і мяса, але надалей ён здавальняючы. Інакш справа маецца з прыбыткам у гаспадароў, якія абсяваюць па 10-20 гектараў палёў і гадуюць па 5-10 кароў, а ёсць жа многа гаспадароў, якія могуць толькі памарыць нават пра гаспадаранне ў такім маштабе. Нягледзячы на еўрасаюзныя даплаты да кожнага апрацоўванага гектара зямлі, а ў гэтым годзе, пры стрыманні пэўных умоў маюць даплачваць нават да гадоўлі кароў і цялят, прыбытак у невялікіх і сярэдняй велічыні гаспадарках адносна невялікі і апошнім часам яшчэ паменшаў. Нашыя ўлады пашырылі таксама маштаб даплат да планавага аблясення палёў і гэты курс здабывае штораз большую прыхільнасць гаспадароў Гайнаўшчыны, у якіх палі горшай якасці (зямлю лепшай якасці аблясяць забараняецца). У некаторых месцах Гайнаўскага павета новыя пасадкі і аблагі, якія сталі аблясяцца ў натуральны спосаб, пачалі нават набліжацца да вясковай забудовы.

— Калі мы гадуем па некалькі кароў, нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF