Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Бежанства. Супольная гісторыя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Інаўгурацыя адзначання сотай гадавіны бежанства (будзе працягвацца да канца года і гэтая падзея ўвекавечваецца парознаму рознымі арганізацыямі) у Беластоку была спалучана ў кінатэатры «Форум» з юбілеем штомесячніка «Przegląd Prawosławny», які паказваецца ў сталіцы Падляшша ад трыццаці гадоў. Гэта першы часопіс які выдаецца свецкім асяроддзем праваслаўных вернікаў не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім былым камуністычным блоку дзяржаў. У рамках гэтай часткі святкавання гадавіны бежанства адкрыта ўнікальная фотавыстава, сарганізаваная Фондам імя Канстанціна Астрожскага, якая мае суправаджаць Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы, а потым трапіць у Бельск-Падляшскі, дзе неўзабаве адбудзецца Свята славянскай пісьмовасці, ды ў кінатэатр у Саколцы. Мае быць таксама прадстаўлена ў канцы ліпеня ў гмаху Сейма. Пра кранальны лёс бежанцаў расказалі таксама ў спектаклях на сваёй гаворцы дзеці з бельскай групы «Антракт» і гайнаўскія ліцэісты пад мастацкім наглядам акцёркі і рэжысёркі Іаанны Стэльмашук-Троц.

У апошнім выпуску штомесячніка «Przegląd Prawosławny” і ў кавярні «Фама» яго заснавальнік і галоўны рэдактар, дэпутат Сейма Яўген Чыквін нагадаў пачатак часопіса, ля вытокаў якога стаіць дзейнасць у Брацтве праваслаўнай моладзі: «Мы ніколі не былі органам Царквы, але, захоўваючы незалежнасць, хацелі служыць Царкве. Гэтая формула, хаця трапляліся нам памылкі, нашымі іерархамі і духавенствам адабралася і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF