Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Перад самітам у Рызе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

19 мая пачынаецца чарговы саміт Усходняга партнёрства (УП). Пасля Прагі, Варшавы і Вільні, прадстаўнікі ўлад дзяржаў-членаў ЕС і Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны будуць дэбатаваць у гэты раз у Рызе. Маюць тут абмяркоўваць, у прыватнасці, пэўныя перспектывы адмены віз для Грузіі і Украіны і ўвядзенне спрашчэння візавага рэжыму з Беларуссю. З увагай нядаўна я прачытаў у гэтым кантэксце ў бюлетэні Польскага інстытута міжнародных адносін думку яе аналітыка, спецыялісткі па еўрапейскай палітыцы суседства Альжбеты Кацы: «Калі візы будуць адменены, ЕС павінен распрацаваць прапанову палягчэнняў пры эканамічнай міграцыі і паляпшэння прыгранічнай інфраструктуры ды прымяненне консульскіх працэдур». Прадбачвае: «У Рызе Грузія і Украіна, верагодна, атрымаюць блізкія тэрміны адмены віз з за іх прагрэсу ў выкананні ўмоў, хаця, асабліва ў выпадку Украіны, ёсць рызыка адтэрміноўкі рашэння да таго часу, пакуль стабілізуецца сітуацыя ў Данбасе. Для ўкраінскага грамадства адмена віз была б важным жэстам, дзякуючы якому павысілася б падтрымка для ЕС і цяперашняга праеўрапейскага ўрада. Калі Украіна выканае тэхнічныя крытэрыі, дзяржавы-члены ЕС павінны дамовіцца пра бязвізавы рэжым нават у канфліктнай сітуацыі — у выпадку павелічэння нерэгуляванай міграцыі можна прымяніць пункт аб узнаўленні віз». Дадала таксама: «У краінах, якія знаходзяцца ў працэсе спрашчэння візавага рэжыму, трэба паправіць функцыянаванне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF