Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Яны не хочуць хацець

Міраслаў ГРЫКА

Мы ўжо ведаем, хто пераможца першага тура польскіх прэзідэнцкіх выбараў — Павел Кукіз! Хаця два іншыя кандыдаты, Дуда і Камароўскі, апярэдзілі яго агульным лікам галасоў, нельга іх лічыць пераможцамі. Першы таму, што не перавысіў ані на міліметр узроўню падтрымкі, якую гадамі мае ягоная мацярынская партыя Права і справядлівасць; другі таму што ён быў не ў стане ўтрымаць высокай каціроўкі, якой карыстаўся ў даследаваннях у пачатку выбарчай кампаніі. Абодва з іх, як выкінутыя з Балтыкі фукусы, у той жа час кінутыя на пляжы прыбоем і адбоем той самай марской хвалі. Дуду вынес у другі тур выбараў яго рашучы ПіСаўскі электарат. У адрозненне ад гэтага, адыходзячая хваля неспрыяльная Камароўскаму і ўскосна ГП, не была настолькі моцная, каб адмесці яго ў марскія глыбіні. Яны ляжаць побач адзін з адным так як два палітычныя фукусы на пляжы, чакаючы наступных прыбояў выбарчай хвалі. Адзін яшчэ свежанькі, поўны надзеі. Другі крыху прывялы, але і не губляючы адвагі. Каго прыбой падштурхне на прэзідэнцкае крэсла — пакуль невядома. Тым не менш, можна быць упэўненым, што адзін з іх будзе змецены магутнай хваляй, на якой так бадзёра плыве Павел Кукіз.

Серфінг заключаецца ў тым, каб як найдаўжэй утрымацца на прыліўнай хвалі. Справа ў тым, каб не дазволіць ёй выкінуцца на бераг. Толькі што гэтае мастацтва заслугоўвае можа толькі апладысментаў сабранай на беразе аўдыторыі, таму што служыць толькі задавальненню серфуючага. Але рана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF