Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Паказуха

Віктар САЗОНАЎ

Гэта было ў далёкім 1983 годзе. У нашую роту прыпёрся з азвярэлымі вачамі нейкі афіцэр і доўга крычаў на нашых афіцэраў. Махаў рукамі, пагражаў нечым і аддаваў загады. Нармальнаму чалавеку разабрацца ў тым, што ён хоча, было цяжка. Але тыя жаўнеры, якія праслужылі больш года, адразу ўцямілі сэнс яго мацерных слоў. Ясна, што будзе баявая трывога і прыедзе нейкі маразматык-генерал праверыць боегатоўнасць нашай роты. Прычым, прыедзе ён нечакана, як той гогалеўскі рэвізор — інкогніта, ну, і зразумела, што баявая трывога таксама будзе нечаканай. Крыху пазней наш камандзір роты так і заявіў:

— Заўтра раніцай, роўна ў чатыры гадзіны пятнаццаць хвілін, будзе аб’яўленая нечаканая баявая трывога. Таксама да нас тайна прыедзе правяральшчык. Таму ўсё павінна прайсці на дзесяць балаў. І хай толькі хто падвядзе, то я таго згнаю, скаты. Усё зразумелі, падлы?!

— Так, зразумелі, — хорам адказалі мы і пачалі рыхтавацца да нечаканай трывогі.

Самае цяжкае было давесці да ладу тэхніку. Жывую сілу, пакуль яна жыве, так-сяк раскалыхаць заўсёды можна. Ну а баявая тэхніка ад жаўнера адрозніваецца тым, што на яе аніякія пагрозы камандзіраў не дзейнічаюць. І калі паліва паўгода прадавалі направа і налева, а тэхніку нават не спрабавалі пусціць у ход, то зараз такая задача выглядала амаль што нерэальнай. Але добра пастараўшыся рухавікі ўдалося запусціць.

— Рухавікі не глушыць, — загадаў камандзір. — Хай працуюць ажно да ранку. І як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF