Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

Загубленая вера

Іаанна ЧАБАН

Маладая беластоцкая бухгалтарка Эва Валінская раскрыла ў сабе зацікаўленне лёсам жыдоўскага насельніцтва, асабліва мясцін яе дзядоў і прадзедаў.

— Гэтая частка нашай гісторыі ніколі не існавала, прынамсі для мяне, — прызнае жанчына.

Выхаваная ў антысемітызме, вырашыла, што гэта будзе самы лепшы спосаб, каб яго пазбыцца. Пачала сачыць за адпаведнай літаратурай і інтэрнэтнымі сайтамі.

— Інфармацыя, што там змешчана, часта з’яўляецца толькі ключом, штуршком для далейшых пошукаў, — сцвярджае.

Асабліва кранула яе гісторыя жыдоў з блізкага ёй Заблудава, выратаваных з ваеннай завірухі сям’ёй Данілюкоў з пад беластоцкіх Сольнічак. Жывога сведку тых падзей знаходзіць наш супольны знаёмы, генеалогаматар Марк Карнілюк. На сустрэчу падаемся ўтраіх.

— Цікава, ці зможа яна свабодна раскрыцца перад такой колькасцю незнаёмых, — непакоіцца Эва.

Аказваецца, зусім непатрэбна. Раіса Бароўская ветліва запрашае сесці на канапе ў сваёй беластоцкай кватэры. Нават просіць не здымаць ботаў. Выдатнае сонечнае асвятленне гасціннага пакоя спрыяе немалой гадоўлі хатніх кветак. Займаюць яны цэлы падаконнік і асобны, стоячы побач тэлевізара, стол. На стэлажы здымкі, мабыць самых блізкіх ёй людзей.

Гісторыю яе жыцця слухаем за араматнай, пададзенай у сапраўдных шклянках, чорнай кавай і пірожным.

Нарадзілася ў 1929 на калёніі Сольнічкі, што ў гміне ЮхнавецДольны Беластоцкага павета ў, як сама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF