Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

З нагоды візіту РТБД

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пры нагодзе паказаў на дошках беластоцкага Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі спектакляў «Адвечная песня» і «Раскіданае гняздо» ў выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД), гледачы мелі магчымасць убачыць выставу «Янка Купала і тэатр», падрыхтаваную мінскім Дзяржаўным літаратурным музеем яго імя і сустрэцца з Андрэем Масквіным, аўтарам трох тамоў альманаха «Nowa dramaturgia białoruska», апублікаваных па-польску па яго ідэі і выбару.

Выстава была прысвечана драматычным творам паэта і іх тэатральным версіям. Мэтай выставы — як адзначылі аўтары — было паказаць ролю Янкі Купалы ў стварэнні і развіцці беларускага тэатра і драматургіі, а таксама паказаць універсальнасць драм аўтара. Можна было пазнаёміцца, між іншым, з лёсамі спектакляў на сцэне тэатра імя Янкі Купалы з 1944 года, калі Беларускі дзяржаўны тэатр быў эвакуіраваны ў Томск, да сёння. Янка Купала актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і пастаноўцы спектакляў паводле яго ўласных твораў, а асабліва цесна супрацоўнічаў якраз з Беларускім дзяржаўным тэатрам (з 1926 — БДТ-1) у дваццатых і трыццатых гадах дваццатага стагоддзя. З 1944 года тэатр названы ў яго гонар. На працягу гадоў у ім ставіліся «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Прымакі», «Тутэйшыя» і драматычныя паэмы «Адвечная песня» і «Сон на кургане». Выстава ўключае ў сябе матэрыялы з калекцый музея і архіваў тэатраў: рукапісы, друкаваныя выданні драм Янкі Купалы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF