Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

Кабац і калегі

Міра ЛУКША

— Была ў гэты час у Беларускім музеі ў Гайнаўцы свабодная зала, — прызнаўся Віктар Кабац, — дык рашылі мы зрабіць выстаўку прац сяброў Саюза польскіх мастакоў „Польскае прыкладное мастацтва”, да якога належу і я.

Вернісаж выставы дзевяці жывапісцаў пачаўся 26 красавіка і выстава будзе працягвацца да канца мая. Паказаны на ёй працы Данілы Грамацкага, які таксама збірае на майстар-класах у музеі маладых гайнавян. З’яўляецца ён выпускніком гуманітарнага і мастацкага факультэтаў Люблінскага ўніверсітэта і Люблінскай школы мастацтва і праектавання па спецыяльнасці мастацкія і пазалотныя тэхнікі. Прымаў удзел у міжнародных выставах і пленэрах. Аляксандр Гжыбэк з Беластока кончыў Інстытут мастацкага выхавання ў Любліне, займаецца педагагічнай і мастацкай працай. Альжбета Гжыбэк — мастачка і праектантка моды, займаецца станковым жывапісам і стварае эксперыментальную тканіну. Спадарства Гжыбкі на выставу прывезлі цыкл жывапісу пра людзей у горадзе. Ігар Янчук, выпускнік факультэта архітэктуры Варшаўскай палітэхнікі займаецца станковым жывапісам, графікай, праектаваннем інтэр’ераў, працуе рэстаўратарам помнікаў. Міхал Янчук займаецца станковым жывапісам (пейзаж, нацюрморт, партрэты, бытавыя сцэны, абстрактнае мастацтва, копіі майстроў), малюнкам, пастэллю, графікай. Радаслаў Мацей Какарэка, выпускнік факультэта архітэктуры і ўрбаністыкі Варшаўскай палітэхнікі, архітэктар захоплены тэхнікамі рысунку, пастэллю і акварэллю. Апалёнія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF