Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

Анёл з бельскага шпіталя

Іаанна ЧАБАН

На фоне белых інтэр’ераў бельскага шпіталя выглядае як сапраўдны анёл. Асабліва калі неспадзявана ўваходзіць у паасобныя шпітальныя палаты. Яшчэ не стары, а валасы белыя — быццам з колішняй святочнай ёлкі. Вялікі, залаты шарф з чырвонай вышыўкай, які напамінае вясковы ручнік, блішчыць на снежнабелай доўгай сукенцы. Анёл любіць добра выглядаць і добра з’есці. Найсмачнейшае яму тое, што зварыць сабе сам, але бедную добрую гаспадыню прыняў бы з ахвотай. Так прынамсі сказаў вучаніцам непадалёкай гастранамічнай школы. Пакуль белую сукенку прыходзіцца мыць і прасаваць самому. Ведае, што некаторых, асабліва тых, якія не хочуць развітвацца з тым светам, ягоны імідж палохае. Гавораць, што чалавек не парася, да ўсяго звыкне, нават да сваіх хвароб.

— Ці шмат ты саграшыла, — звяртаецца да 19-гадовай пацыенткі

— Ад апошняй сустрэчы яшчэ не паспела, — адказвае пакорна, упаўшы на калені, дзяўчына.

З залатой палатнянай торбачкі на залатым шнурочку вымае белую, казачную шкатулку. Са шкатулкі дастае беленькую аплатку і падае дзяўчыне. Памаліўшыся, хвілінку пагаварыўшы і пажадаўшы здароўя, знікае. Асноўная задача анёла — падрыхтаваць пацыентаў да сустрэчы з Богам. Вядома, са шпіталя дарога туды нашмат каротшая, чым з уласнай хаты. Бабу Клаву прывезлі сюды ўчора. Сёння непрытомную верталётам адправілі ў Беласток. Можа яшчэ выратуюць. 50-гадовая Ядзя пасля апошняга памазання, прынятага на шпітальным ложку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF