Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

Царква ў Райску

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У 1962-1963 гадах у Райску была пастаўлена царква, перавезеная сюды з Патурына на Холмшчыне. Стаўляла яе брыгада цесляроў з Плюціч, у іх ліку Ян АНОПЮК...

— Як Вы самі сталі цесляром?

— Бацькаў швагер быў спецыялістам. Узяў ён брата за памочніка. А калісь з заробкамі было туга, і школ жа не было. У наступным годзе мне пайшоў сямнаццаты год і мне той дзядзька кажа: прыходзь і ты, то сёе-тое паможаш. І так пайшло. Пасля з братам паставілі адну хату, другую. Брат пайшоў у войска.

— А дзе тыя хаты вы стаўлялі?

— Тут, у Плюцічах. У Плюцічах мы зрабілі больш за трыццаць хат. І ў Райску рабілі, і ў Дэнісках, і за Гайнаўкаю, і за Браньскам рабілі. У Малешах, у Буйнове...

— І ўсё з драўніны?

— Усё драўлянае. Мы наогул працавалі ўтраіх, але калі набіралі больш работы і не паспявалі, то бралі яшчэ памочнікаў.

— Вас траіх, значыць Вы, Ваш брат Васіль і яшчэ хто?

— Швагер, Васіль Астроўскі, таксама з Плюціч.

— Вы стаўлялі царкву ў Райску; ці таксама ўтраіх?

— Нас было тады больш: швагер, брат і яшчэ трох.

— Усе з Плюціч?

— Не, адзін з Райска, Васіль Пэшка. Прыехалі да нас, каб мы царкву стаўлялі. А мы ж ніколі цэркваў не ставілі, толькі хаты і гаспадарчыя будынкі. То брат з яшчэ адным паехалі ў Райск і спыталіся таго Васіля, а гэта быў старэйшы чалавек, які раней цэрквы рабіў. Спыталі яго: „Дзядзьку, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF