Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

Опера — новае адкрыццё

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо афіцыйна менеджар Дам’ян Танаеўскі з’яўляецца новым галоўным дырэктарам Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтваў. Ён выконваў гэтыя абавязкі ўжо са жніўня мінулага года, калі папярэдняя Ваяводская ўправа Падляшскага ваяводства на чале з маршалкам Яраславам Дважанскім адклікала з гэтай пасады рэжысёра Раберта Скальмоўскага за пяць мільёнаў даўгоў, страту фінансавай ліквіднасці і за надта дарагія пастаноўкі. Дам’ян Танаеўскі, раней намеснік Раберта Скальмоўскага, у выніку конкурсу быў абраны на пасаду аднагалосна (было ўсяго дзевяць кандыдатаў). За час яго працы ў якасці выконваючага абавязкі дырэктара даўгі ПОіФ стапіліся да 2 мільёнаў злотых. Падчас скліканай у апошні час прэс-канферэнцыі ў Маршалкоўскай управе абвясціў, што ён мае намер скласці рэпертуар і ажыццяўляць свае планы з дапамогай мастацкага кіраўніка (яшчэ невядома, хто гэта будзе) і мастацкай рады. ПОіФ мае ставіць па меншай меры адзін буйны оперны спектакль у год. У бліжэйшыя некалькі гадоў будуць гэта самыя папулярныя творы сусветнага рэпертуару: «Тоска», «Лючыя ды Ламермур», «Яўгеній Анегін», «Шукальнікі жэмчугу», «Асуджэнне Фаўста», «Набука», «Кароль Рогер». У рэпертуары навінка, апрача оперных пастановак будуць таксама аперэты: «Графіня Марыца», «Каралева чардаша», «Лятучая мыш» і «Цыганскі барон», якія — як падкрэсліў Дам’ян Танаеўскі — заўсёды выклікаюць вялікую цікавасць у гледачоў, і, такім чынам, з’яўляюцца крыніцай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF