Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

Слоўцы і палітыка

Міраслаў ГРЫКА

Як відаць з заявы Аляксандра Лукашэнкі да народа, у Беларусі нават бульбу высаджваюць на карысць чалавека. І праўда ў тым, што ўсялякага дабра, у тым ліку бульбы, у краіне надалей прыбывае, як ні парадаксальна, аднак, усё больш і больш менш самога чалавека. Хай ужо менш пра статыстыку, згодна з якой колькасць грамадзян за 20 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі знізілася амаль на адзін мільён. На самой справе, гэтая лічба павінна быць павялічана ў два ці нават тры разы. Прычым гэта не з за стыхійных бедстваў, хвароб ці нават масавых уцёкаў грамадзян ад бульбы, якая ўжо ім добра пераелася. Такой хуткай дэпапуляцыі грамадзян у Беларусі паспрыяла толькі адна заява Лукашэнкі: «Калі ў цябе няма дзяцей, ты не чалавек!»

У святле міжнароднага права, не кожны чалавек можа быць грамадзянінам, але кожны грамадзянін павінен быць чалавекам. Гэтага прынцыпу трывала прытрымліваюцца ўсе цывілізаваныя краіны. Таксама і Беларусь. Таму аўтаматычна, адмаўляючы чыюсьці чалавечнасць, адначасова абдзіраецца такую ўбогую істоту з грамадзянства, атрыманага ім па нараджэнні або па іншым юрыдычным яго набыцці. Так як у Беларусі да гэтага часу не вызначана, колькі чалавека павінна быць у грамадзяніне, і колькі грамадзяніна ў чалавеку, сотні тысяч, калі не мільёны людзей, бяздзетных грамадзян мае чым турбавацца. Пазбаўленыя чалавецтва і грамадзянства, могуць быць уладай імгненна пазбаўлены жыццёвых правоў ды здабыткаў усяго жыцця — ад жылля, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF