Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

О, спорт, ты міф!

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

З дзяцінства я вельмі люблю спорт. Прычым некалі любіў яго ва ўсіх праявах. Але дзяцінства праходзіць, юнацтва мінае, маладосць пралятае... І неўзабаве прыходзіць сталасць, ад якой да старэння ўжо не так далёка, можна сказаць вельмі кароткая дыстанцыя. У вялікім спорце ўсё часцей б’юцца і абнаўляюцца новыя рэкорды, а твае гады ляцяць усё хутчэй, нібы той чарнаскуры ямайскі спрынтар Болт. Разумееш і заўважаеш, што ты ўжо не ў стане зрабіць на папярэчыне пад’ём пераваротам, закінуць 9 з 10 разоў баскетбольны мячык з лініі штрафной у кошык, выбегчы стомятроўку з дванаццаці секунд. Ды што там з дванаццаці — дабегчы б увогуле... Як трапна сказаў адзін сучасны паэт, „годы вышли на медленный ужин”. Таму нашаму пакаленню, як сказаў іншы жартаўнік, з усіх відаў спорту толькі і застаюцца, што даміно ды часопісы з дзеўкамі з сумнеўнай рэпутацыяй. Але мы з сябрамі яшчэ стараемся неяк трымаць марку — час ад часу сядаем на ровар, выходзім да тэніснага ці хоць бы більярднага стала.

Згодна з дыялектыкай, нешта з гадамі губляеш, а нешта набываеш. Хоць штосьці пачынаеш разумець. І тое, што адбываецца вакол спорту, які зусім не „мір”, а міф. Ужо няма ранейшай шчырасці, калі мог захапляцца хет-трыкам улюбёнага бамбардзіра. Бо калі высвятляецца, колькі дамоўных матчаў было ў тыя гады, то адбываецца дэвальвацыя тых ранейшых захапленняў. Пра палітыку вакол спорту і казаць не хочацца. Міжнародныя спартовыя структуры настолькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF