Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

«Там по маёвуй росі»

Аляксей МАРОЗ

Усё пачалося з міжнароднага фестывалю «Там по маёвуй росі», які адбываўся ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах. Падчас фестывалю выступалі народныя спевакі з Падляшша і Палесся, запісваліся песні, танцы і абрады. Запісаны матэрыял выкарыстоўваецца цяпер, калі фестываль пераўтварыўся ў ПадляшскаПалескія сустрэчы ў традыцыі «Там по маёвуй росі». Яго ўдзельнікі ходзяць па вёсках Бельскага, Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў ды прэзентуюць мясцоваму насельніцтву ў натуральных абставінах фальклорныя песні, даўнія танцы, з малітвамі абыходзяць палеткі. ХІІ ПадляшскаПалескія сустрэчы ў традыцыі «Там по маёвуй росі» распачаліся 18 красавіка ў музеі Міхала Фільяновіча ў Скарышэве. Удзельнікі сустрэч з Падляшша і Палесся прайшліся ў гэты дзень валачобнымі карагодамі па выбраных вёсках Нарваўскай гміны і запрэзентавалі мясцоваму насельніцтву валачобныя і веснавыя песні ды народныя танцы. 19 красавіка падобныя сустрэчы, але з абрадам таплення Рагулькі, адбыліся ў вёсках Мілейчыцкай гміны. Прадугледжваецца, што сустрэчы будуць працягвацца ў красавіку і маі. Закончацца яны 10 мая ў Радзівілаўцы Мельніцкай гміны беларускімі музычнымі майстаркласамі і развучэннем традыцыйных народных танцаў.

— У першым велікодным тыдні маладыя валачобнікі вадзілі карагоды па вёсках, спявалі валачобныя песні і агулькі. Гаспадары, да якіх яны заходзілі, дорылі ім валачобнае. Мы ад некалькіх гадоў адраджаем народныя традыцыі, водзячы карагоды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF