Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Мурашка на лэмкаўскай ніве

Міра ЛУКША

Пэтра Мур’янку, найвыдатнага сучаснага лэмкаўскага паэта, сустракаем на XV Сусветных днях паэзіі. У літаратурнай творчасці Пэтро Траханоўскі карыстаецца мастацкім псеўданімам Пэтро Мур’янка, значыць, мурашка. Напісаў калісьці казку «Мур’янчыско» (Мурашнік), і ад гэтага ўзялося. Са словам і музыкай — з сынам Ігарам і наймалодшай дачкой Юліяй (усе чацвёра ягоных дзяцей — музыканты) выконвае свае песні.

Нарадзіўся ён 10 жніўня 1947 года ў Пархове на Ніжняй Сілезіі, куды перасялілі яго сям’ю ў рамках акцыі «Вісла». Але адзначае, што зачаты ён на радзіме — у вёсцы Бінчарова (Білцарова) каля Грыбова.

— На чужыну я два тыдні вандраваў у жываце маці, у быдлячым вагоне. Туга па роднай зямлі ўва мне ўсё трывала. Урэшце, пад канец сямідзясятых, з братам Яраславам вярнуліся мы на радзіму, але не ў Білцаровую, а ў падгорліцкую Бялянку.

Цяпер жыве ў Крыніцы, на плябаніі царквы святога Уладзіміра, з’яўляецца псаломшчыкам, дырыжыруе хорам, кампануе музыку, таксама да рэлігійных песень. З’яўляецца таксама рэдактарам лэмкаўскіх календароў і часопіса «Бэсіда». Сярод продкаў Пэтро Траханоўскі мае Сэмэна Траханоўскага — у 1861-1867 гадах пасла на Краёвы сейм Галіччыны і яго народжанага ў Бліцаровай унука Мяфода Траханоўскага (1855-1947) — выкладчыка настаўніцкай семінарыі ў Старым Сончы, выдаўца часопіса «Лэмко», аўтара падручнікаў для навучання лэмкаўскай мовы — яго заслугай было ўвядзенне гэтай мовы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF