Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Хведар Ільяшэвіч і Таварыства прыяцеляў беларусаведы

Сяргей ЁРШ

Беларускі паэт, гісторык, журналіст Хведар Ільяшэвіч (1910-1948) вучыўся ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя ад пачатку 1930-х гадоў. Падаваў вялікія надзеі як гісторык-навуковец. У 1931 г. група студэнтаў-беларусаў заснавала пры ўніверсітэце Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Створанае як навуковая арганізацыя, ТПБ не мела дастатковай колькасці падрыхтаваных для выканання статутных мэтаў сяброў. Толькі адзінкі са студэнтаў былі гатовыя да навукова-даследчай працы, а сярод іх і Хведар Ільяшэвіч.

Калі ў чэрвені 1932 г. у ТПБ утварылася гістарычная секцыя, весці яе даверылі Ільяшэвічу. Як сведчаць архіўныя дакументы, у яго было шмат ідэяў. Хведар разам з калегамі збіраўся вывучаць дакументы са збораў віленскага музея імя Івана Луцкевіча, пераглядаць старыя паперы ў праваслаўных цэрквах, ды рабіць публікацыі. Не дзіўна, што ініцыятыўнага Ільяшэвіча на гадавым сходзе таварыства 10 снежня 1933 г. абралі старшынёй (за год да гэтага ён адмовіўся ўваходзіць у кіраўніцтва „з прычын асабістага характару”). На гэтай пасадзе ён змяніў Станіслава Станкевіча. Разам з Хведарам у кіраўніцтва ўвайшлі студэнты Сяргей Сарока, Таццяна Мацьвеева, Чэслаў Будзька, Марыся Мілючанка. На той момант ТПБ налічвала каля 40 чалавек.

„Беларуская крыніца” пісала 25 снежня 1933 года: „Таварыства гэнае развіла за апошні час даволі шырокую дзейнасць. Яго працы скіраваны ў двух кірунках — збіранне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF