Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Між зямлёю і небам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Чыгуначны прыпынак Ружанасток знаходзіцца, так мне прынамсі падаецца, у вобрубе вёскі Гарадзішчаны; ад прынынку да яе першых збудаванняў каля паўкіламетра. Назва вёскі падказвае яе верагоднае багатае мінулае, бо выводзіцца назва ад слова гарадзішча, а гэтае слова вядзе ў сівую сярэдневяковую мінуўшчыну. Мікола Гайдук трыццаць гадоў таму так быў пісаў пра гэтую мясцовасць: „Гарадзішча ўзвышаецца на стромкім паўднёвым беразе безыменнага ручая — левага прытока рэчкі Сідры. Гарадзішча тут завуць Замкам, Шведскімі валамі. Гісторыкі мяркуюць, што гэта рэштка адной са шматлікіх крэпасцяў з часоў Гарадзенскага княства. Хоць навуковаму свету гэтае гарадзішча вядомае ўжо амаль сто год, аднак яно ўсё яшчэ не дачакалася археалагічных даследаванняў. А ўжо па знешняму яго выгляду і знаходках можна сцвердзіць, што гэтая крэпасць была важным умацаваннем (памеры дзядзінца каля 60 на 50 метраў) у абарончай сістэме старажытнага Гарадзенскага княства. Мабыць, на высокім полі, што ад усходу прылягае да гарадзішча, знаходзілася паселішча, у якім жылі сяляне, рамеснікі, гандляры. Варта дадаць, што гарадзішча распаложана каля старажытнага тракту з Горадні на Візну. Крэпасць і паселішча пры ёй загінула, відаць, недзе ў ХІІІ ст., калі землі Гарадзенскага княства сталі арэнай працяглых войнаў паміж гарадзенскімі, навагародскімі, літоўскімі і валынска-галіцкімі, мазавецкімі князямі з удзелам спачатку палавецкіх, а затым татарскіх ордаў. Пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF