Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Маўклівыя пытанні

Іаанна ЧАБАН

— Бабу Зіну прывезлі ў шпіталь апоўначы ў Вялікую суботу. Нічога спецыяльнага з яе здароўем не адбывалася. Папросту дзеткі пазбыліся непажаданага ў святочныя дні госця. Вось табе і Пасха. Хату папрыбіралі, у царкву схадзілі, разгавіліся, усё як паложана, усё як у людзей. А баба Зіна давай да сястронкі ўцякаць. Начамі і днямі яе пільнавалі, шукалі па шпітальных закавулках. Ноччу медсястра пакінула аддзяленне, каб дапамагчы больш загружаным абавязкамі сяброўкам. На бабу Зіну не было лякарства. Пасля трэцяй начной спробы развітання з аддзяленнем прывязалі яе спецыяльнымі паясамі да ложка.

— Мацер Божая, ратуй! — крычала тады на ўвесь шпіталь бабуля. Калі выпісвалі яе дахаты, вельмі хацела застацца.

— Ты дзякуй Богу, што не засталася ў прафесіі, — кажа Лідка — сяброўка па школьнай парце з медыцынскага ліцэя ў Бельску-Падляшскім. Лідка вельмі сумленная і працавітая жанчына. Медыцынскую службу нясе на інфекцыйным аддзяленні бельскага шпіталя. Клапоціцца і перажывае за кожнага са сваіх пацыентаў.

Прызнае, што прафесія медсястры надта няўдзячная. Неаднойчы каштавала і іншага хлеба.

— Усё-такі тут лягчэй, чым пры скрынках з півам у маркеце «Аргелан».

Пасля апошняй шматгадовай разлукі з медыцынай прыйшлося ёй аднаўляць кваліфікацыі. У рамках пакуты за здраду прафесіі некалькі месяцаў працавала дарма. Сяброўкі — нешчаслівыя медсёстры — загрузілі яе ўсімі сваімі няўдачамі. Столькі цярпення і зняваг (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF