Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Уладыслаў Барташэўскі адыйшоў з жыцця

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

24 красавіка на 93 годзе жыцця памёр прафесар Уладыслаў Барташэўскі — палітык, гісторык, пісьменнік. Быў вязнем канцлагера Аўшвіц, жаўнерам Арміі Краёвай, удзельнікам Варшаўскага паўстання. Двойчы быў міністрам замежных спраў: у 1995 г. ва ўрадзе Юзафа Алексага (як г.зв. прэзідэнцкі міністр, назначаны Лехам Валэнсам) і ад ліпеня 2000 г. да кастрычніка 2001 г. ва ўрадзе Ежы Бузка. Засядаў таксама ў Сенаце. У 2007 г. быў дзяржсакратаром у Канцылярыі Рады Міністраў. У ПНР звязаўся з дэмакратычнай апазіцыяй. У час ваеннага становішча быў інтэрнаваны. Быў актыўным сведкам гісторыі, змагаўся за міжнародны дыялог, талерантнасць, справядлівасць, дэмакратычныя каштоўнасці. Глыбока перажываў за лёс нашых суседзяў, у тым ліку Беларусі. Як журналіст «Нівы» размаўляў я з Ім тройчы. Найбольш запамятаў, аднак, тое, што сказаў Вам за маім («Нівы») пасрэдніцтвам аб сітуацыі Беларусі пры нагодзе атрымання ў чэрвені 2006 г. у Беластоку «Медаля талерантнасці», які прысвоіў яму Фонд імя Людвіка Заменгофа:

— Пры шаленстве дыктатуры ніколі невядома, якую ідэю праз хвіліну будзе яна пускаць у ход, хто будзе яе ворагам. Калі ўлада дэспатычная, няма грамадскага кантролю, то няма рэцэпта, як з гэтага выбрацца. На жаль, трэба трымацца ў трывалым супраціве, у адмове адабрэння і пры міжнароднай салідарнасці. З другога боку, Польшча, маючы ў Беларусі пару соцень тысяч «заложнікаў» — этнічных палякаў, мусіць паводзіць сябе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF