Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Землятрусы

Міраслаў ГРЫКА

Немагчыма спакойна займацца ўласным агародчыкам, калі навокал трывога ды пажар. У папярэднім фельетоне напісаў я пра гайнаўскі сыр і трохі аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы. У гэтым тэксце збіраюся працягнуць гэтую тэму, толькі ў адваротнай прапорцыі. На гэты раз мела быць больш аб выбарах і трохі менш пра сыр. Толькі што нядаўнія падзеі выбілі мяне з панталыку. Па-першае, землятрус у Непале. Другое пытанне — «Начныя ваўкі». Дазвольце мне нагадаць вам пра «Начных ваўкоў», якія з’яўляюцца нацыяналістычным матацыклетным клубам, блізкім сябрам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Яго члены вырашылі арганізаваць мотапрабег ад Масквы, праз Варшаву ў Берлін, каб адсвяткаваць 70-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны і ўшанаваць загінуўшых у ёй савецкіх воінаў. Толькі што ў кантэксце авантурнай пазіцыі Расіі ў адносінах да Украіны і Еўропы, кожны разумны чалавек чытае яго як сур’ёзную палітычную правакацыю. Таму як і польскія, так і нямецкія ўлады забаранілі ўезд арганізаванай групы. Нягледзячы на гэта, расійскія байкеры пранікаюць межы паасобна на падставе паважаных еўрапейскімі краінамі дакументаў, для таго, каб арганізаваць аграмадную калону на тэрыторыі Польшчы. Гэта паказвае, што планаваны імі рэйд ад самага пачатку быў задуманы не як праява салідарнасці з ахвярамі вайны, але як праява гонару Расіі і пагарды да еўрапейскага парадку. Калі б была гаворка толькі пра заганныя паводзіны пару дзясяткаў матарызаваных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF