Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Першая ластаўка

Віктар САЗОНАЎ

Я чакаў нечага такога даўно. Ужо некалькі год запар, штодзённа заглядаючы ў сусветнае павуцінне, я з жахам шукаў пацвярджэння сваім падазрэнням, наіўна спадзяючыся на тое, што яны не спраўдзяцца. Але не туды тое. Спраўдзіліся. І вось цяпер, нарваўшыся на адзін цікавы матэрыял са славутага заходнебеларускага горада Слоніма і сам не ведаю, смяяцца з яго ці маркоціцца. Справа ў тым, што жыхары двухпавярховага слонімскага дома № 71 Б, які знаходзіцца на вуліцы Пушкіна, згубіўшы ўсялякую надзею на тое, што іх пачуюць на радзіме, вырашылі звярнуцца па дапамогу да кіраўніка замежнай краіны.

Не, не думайце што яны прыдумалі нейкі новы спіс кшталту спіса Магніцкага, ці запатрабавалі ўзмацніць санкцыі супраць службовых асоб нашай краіны за брутальныя і сістэматычныя парушэнні іх чалавечых правоў. Усё нашмат празаічней. Жыхары Слоніма проста папрасілі кіраўніка іншаземнай краіны ўсяго толькі адрамантаваць у іх доме дзіравы дах.

Гісторыя гэтай чалабітнай іншаземнаму ўладару да прымітыўнасці простая і яшчэ больш банальная. Справа ў тым, што чатыры гады таму быў зроблены капітальны рамонт даху іх дома. Будаўнікі тую хатку так „адрамантавалі”, што яе жыхары не ведаюць што рабіць і куды звяртацца па дапамогу. А справа звыклая для нашых шырот і да болю звычайная. Пасля капітальнага рамонту вада проста пачала цячы прама ў кватэры. А куды ж ёй яшчэ цячы? Цячэ зверху ўніз згодна з законамі фізікі. Ад гэтай вады, зноў жа згодна з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF