Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

«Як заўсёды маладыя...» на 529 канцэрце

Міра ЛУКША

25 красавіка 2015 года калектыў «Маланка» вялікім багатым канцэртам адсвяткаваў свой юбілей 25годдзя мастацкай дзейнасці на сцэне Бельскага дома культуры. Абяцалі яму ўлады Бельска, што наступныя юбілеі будзе спраўляць на новай сцэне Бельскага цэнтра культуры.

Аматарскі, але ж прафесійны Калектыў беларускай песні „Маланка», якому патрануе Згуртаванне «Музей малой айчыны ў Студзіводах», а фінансава падтрымліваюць Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі РП і бургамістр горада БельскПадляшскі, дзейнічае з 1990 г. пры Бельскім доме культуры ў БельскуПадляшскім пад мастацкім кіраўніцтвам Сяргея Лукашука. Рэпрэзентуе беларускую меншасць, якая жыве ва ўсходняй частцы Падляшскага ваяводства. Рэпертуар калектыву складаюць, у асноўным, беларускія народныя песні. У калектыве спявае дзевяць жанчын і трох мужчын, якія ствараюць вакальную групу. У складзе інструментальнай групы — 6 музыкаў — два акардэоны, скрыпка, бас, ударныя інструменты, тамбурына. За перыяд 25 гадоў выступіла на больш за 520 канцэртах у Польшчы, а таксама ў Беларусі, Расіі, Францыі, Нямеччыне. У сваёй дзейнасці «Маланка» запісала і выдала 6 магнітафонных касет і 4 дыскі. Гурт «Маланка» шмат разоў прадстаўляў беларускую меншасць на нацыянальных і этнічных фэстах меншасцей у Варшаве, Пуньску, Дабрадзені, Млынарах і Гданьску. За мастацкую дзейнасць міністр культуры ўзнагародзіў гурт «Маланка» адзнакай «Заслужаны для польскай культуры» і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF