Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Чыгунка ў Аўгустаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паглядаючы з акон поезда на мільгаючы навонкі краявід часам хочацца да некаторых яго дэталяў прыглянуцца больш грунтоўна, спадзяючыся пазнаёміцца з нечым цікавым. Вось так і мне, праязджаючы па чыгунцы між Саколкай і Дубровай, захацелася прайсціся ўздоўж яе пяшком, заглянуць, ці на сваім пуці нечага цікавага не прыхавала. І так высадзіўся я на станцыі ў Сідры, каб падацца адтуль уздоўж чыгункі да чарговага прыпынку — да Ружанастока. Бо ж праязджаючы тры ці чатыры месяцы таму з акон поезда пабачыў я на станцыйным ружанастоцкім будынку аб’яву пра яго продаж...

А яшчэ ад Саколкі да Сідры ўгледзеў я па абочынах чыгункі нейкія раскопкі, якія падаліся мне рыхтаваннем да ўсёахопнай цяпер мадэрнізацыі акурат гэтага чыгуначнага адрэзка, магчымым прадаўжэннем рэалізаванай між Беластокам і Варшавай пабудовы міжнароднай магістралі Rail Baltica.

На станцыі ў Сідры паказалася складзеная побач пуці куча чыгуначных рэек. У адным з прашклёных памяшканняў станцыі сядзеў дыспетчар, аднак так быў ён заняты спагляданнем у, бадай, светлую тамашнюю чыгуначную будучыню, што ўпарта не заўважаў маёй перад ягоным акном прысутнасці. Не, дык не — не буду я яму перашкаджаць у ягонай складанай працы на станцыі, праз якую зараз праязджае тры пары пасажырскіх цягнікоў у суткі і, магчыма, некалькі яшчэ таварных саставаў.

Падаўся я ў Сідру, да якой цэнтра ад чыгуначнай станцыі недзе каля паўкіламетра. Вымашчаны тратуар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF