Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Канферэнцыя «Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе»

Адам БОБРЫК

У Варшаўскім універсітэце адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе». Праходзіла яна ў Інстытуце еўрапеістыкі, а суарганізатарамі выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь (Варшава), Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт (Седльцы), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск) і Таварыства супрацоўніцтва Польшча-Усход. У ліку дакладчыкаў было 12 прадстаўнікоў Беларусі і 21 — Польшчы. Член праграмнай рады праф. Владзімеж Фелер (ПГУ) адзначыў, што канферэнцыя гэта беспрэцэдэнтная, шырокамаштабная падзея, рэалізаваная як польскім, так і беларускім навуковымі коламі. Галоўнай мэтай канферэнцыі было пачаць міжнародную дыскусію на тэму прасторы польска-беларускага супрацоўніцтва ў перспектыве выклікаў, якія стаяць перад Еўропай.

Паводле меркаванняў пасла Беларусі Аляксандра Авяр’янава, вялікая колькасць удзельнікаў канферэнцыі сведчыць аб сур’ёзным зацікаўленні ўзаемнымі зносінамі. Тым больш, што цягам апошняга года наглядаецца пэўная змена клімату палітычных зносін і ажыўленне гандлёвага абмену. Пасол сказаў, што Беларусь працягнула руку ва ўмовах канфлікту на Усходзе. Аднак, як мяркуе праф. Мечыслаў Часноўскі з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Еўрапейскім Саюзе ў далейшым Беларусь як патэнцыйны калідор паміж канкурэнтнымі блокамі не ацэненая належным чынам. Аналізуючы польскі падыход да гэтай справы, д р Кшыштаф Федаровіч з Універсітэта Адама Міцкевіча ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF