Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Вяртанне да перапыненай эвалюцыі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беласток на працягу некалькіх дзён стаў месцам сустрэчы мастакоў, якія працуюць у сучасным танцы. Гэта адбылося ў кантэксце дванаццатага выпуску фестывалю «Калейдаскоп», які ў гэтым годзе праходзіў пад лозунгам «Новы стыль». У ходзе сустрэчы дайшло да абмену рознымі поглядамі і эстэтыкамі шляхам прадстаўлення спектакляў з паўночна-ўсходняй Еўропы, у тым ліку з Беларусі. Вярнуліся да ідэі міжнароднага фестывалю, на гэты раз з мэтай агляду прац мастакоў з суседніх краін, прытым прысвячаючы значнае месца Беларусі. Можна было паглядзець на танец і паслухаць аб ім у больш шырокім еўрапейскім кантэксце, аб пошуку свайго ўласнага «я» расказалі ў спектаклі выдатныя танцоркі і харэографкі з Мінска Ганна Карзюк і Вольга Скварцова, якая таксама вяла майстар-класы, адкрытыя для беластачан.

На працягу чатырохдзённага фестывалю (9-12 красавіка) прадстаўлены былі чатырнаццаць спектакляў, якія падымалі тэму ідэнтычнасці разуметай — як напісалі арганізатары, галоўным чынам Польская асацыяцыя танца — як «спляценне памяці, канкрэтнай геаграфічнай прасторы і цела». Апрача танцораў з Беларусі і Польшчы выступілі мастакі танца з Літвы і Украіны. Таксама дыскутавалі на тэму сучаснага танца ў краінах, у якіх яго эстэтыка свабодна пачала развівацца пасля 1989 года, хоць спробы яго перасадзіць з заходняй еўрапейскай культуры з’яўляліся і раней. У панэльнай дыскусіі «Перыферыі танца ў роднай Еўропе», якая суправаджала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF