Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.
З гісторыі паўстання 1863-1864 гг. Валянцін Парчэўскі — прыхільнік партызанскай вайныВасіль ГЕРАСІМЧЫКУ шэрагу самых таленавітых паўстанцкіх камандзіраў 1863 года стаіць імя Валянціна Парчэўскага (1829-1869), кавалерыйскі атрад якога ўдала дзейнічаў у Мазавецкай і Калішскай губернях Каралеўства Польскага. Ён — прафесійны вайсковец, адданы ідэі партызанскай вайны, не адступаў ад яе і ўдала здзейсніў 22 напады на варожыя войскі. Вядомасць яму прынёс замах на камандуючага 10-тысячным гарнізонам Лодзі, калі ён на чале шасці паўстанцаў, абяззброіўшы варту, таемна пранік у горад і паспрабаваў застрэліць генерала Брэмсена, пакуль той спакойненька піў гарбату на балконе сваёй рэзідэнцыі. Брэмсен, адпомсціў спаленнем роднага маёнтка Парчэўскага і кінуў за краты яго брата. На жаль, прозвішча Валянціна Парчэўскага, у адрозненні ад Рамана Рагінскага, мала вядомае на Беласточчыне, якая ў той час уваходзіла ў склад Гродзенскай губерні і адкуль пачаўся яго баявы шлях паўстанца. Менавіта тут ён спазнаў смак перамог на чале аднаго з першых, арганізаваных у краі яшчэ ў лютым 1863 года з ліку добраахвотнікаў атрада. Афіцэр прускай арміі Валянцін Парчэўскі ў маладосці служыў у прускай арміі, у складзе якой у 1848 годзе ўдзельнічаў у баях з паўстанцамі Вялікапольшчы: у бітве пад Мілаславам ваяваў супраць роднага брата Францішка. З пачаткам паўстання 1863 года знаходзіўся ў Варшаве, дзе атрымаў загад узначаліць адзін з атрадаў у Бельскім (...) |