Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Вывучаем мовы з Мэцью Юльдэнам

Іаанна ЧАБАН

Калі думаеце, што ў сталым узросце вывучаць мову, у тым ліку блізкую нам, беларускую, запозна, вы сур’ёзна памыляецеся.

У рубрыцы асабліва рэкамендаваных гісторый англійскай газеты „The Independent” ад 20 студзеня г.г. апынуўся тэкст Джона-Эрыка Джордана пра сімпатычнага, маладога чалавека, які ў змозе пацвердзіць вышэйзгаданы тэзіс.

Вашай увазе прадстаўляю Мэцью Юлдэна з Манчэстэра, які свабодна размаўляе на дзевяці мовах і разумее больш за дзясятак, у тым ліку ўкраінскую. Ён вядомы як член шматлінгвістычнай эліты, якая свабодна карыстаецца шасцю і больш мовамі. Па адукацыі ён сацыялінгвіст, які прафесійна займаецца рэвіталізацыяй (ажыўленнем) меншасных моў. Пачуўшы яго плаўную гутарку з носьбітамі мовы (native spiker) на іх уласных мовах можна здагадацца, што ён больш чым паліглот. Прызнаецца, што авалодаў незвычайнай колькасцю моў, дзякуючы выкарыстанню ўсім нам характэрнай упартасці, энтузіязму і адкрытасці. Класічны паліглот гэта „über-nerd” (звышсярэдні маньяк), поўнаразмерны студэнт. Пра Мэцью гэтага не скажаш. Ён не ізалюецца ад наваколля, наадварот, кантактуецца з людзьмі з усяго свету. На яго думку, чым больш моў ужываеш, тым большай колькасцю пунктаў гледжання валодаеш. „Думаю, што кожная мова гэта канкрэтны, своеасаблівы светапогляд. Калі карыстаешся толькі адной, у цябе іншы спосаб аналізу і інтэрпрэтацыі свету чым у тых, якя ведаюць больш чым адну мову. Нават калі мовы вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF