Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Панны з Белавежжа

Міра ЛУКША

Белавеж вабіць. Хто нарадзіўся тут і жыве, для яго гэта месца звычайнае. Дом. Хто жыве тут з выбару — для яго таксама стала прыродным домам. Хто хоча з яе выбрацца ў далёкі свет, хто вярнуцца на старасць... Хто вяртаецца ў квет маладосці, каб дакласці сваю кветку да пушчанскага разнатраўнага букета?

Ёсць ранневясенні вечар. У дарозе спатыкаю дзве белавежскія панны. Адна сапраўды падлетак, другая, хоць ёй ужо за трыццаць гадоў і абляцела ўжо пару месцаў — надалей з выгляду як тая ледзь апераная птушачка, што ціўкае сваю лясную песеньку. Другая — гэта Дагмара Віданавянка, сур’ёзная паланістка, якая вярнулася ў родную Белавеж і, калі схочаце, павядзе вас па родных сцежках. Як гід (10 гадоў), які раскажа пра пушчу. І прадставіць што новае ў яе фірме! Так, фірме, таму што заснавала яна мастацка-выдавецкую фірму «Biała Wieża», у плане якой вельмі шмат праектаў па прасоўванні белавежскай разнавіднай культуры. Выдала яна ўжо дзве кніжкі.

— Мая фірма займаецца выдаваннем кніжак, але і не толькі гэтым, — кажа Дагмара на сустрэчы ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы, куды прывезла сваё выданне (другое выданне «Даліны» з фільмам) на прамоцыю ў цыкле «Напісана кірыліцай». — «Бяла Вежа» дзейнічае ад нядаўна. Першыя кнігі выйшлі ў снежні мінулага года. Першая «Даліна. З-над Нарвы і Свіслачы», другі выпуск выдання «Нівы» і Радыё Рацыя, да якога мы далучылі дыск з фільмам з ваколіцы ад Сакольшчыны да Гайнаўшчыны. А другое — гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF