Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Гафт і карунка Гайнаўскага павета

Аляксей МАРОЗ

У VІІІ Аглядзе рукадзелля — гафту і карункі Гайнаўскага павета, які арганізуе Гайнаўскі дом культуры, прынялі ўдзел ажно 40 асоб з Гайнаўшчыны і Орлі Бельскага павета. Адкрыццё конкурснай выставы адбылося 8 красавіка ў адрамантаваных галерэі і вялікім калідоры ГДК. Можна ўбачыць на ёй традыцыйнае і сучаснае рукадзелле. Апошнім часам конкурсныя выставы ладзіліся ў галерэі «Гайна» Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, а сёлета выстава вярнулася ў будынак дома культуры.

Адкрылі выставу і падвялі вынікі агляду дырэктар Гайнаўскага дома культуры Расціслаў Кунцэвіч, мастацкі кіраўнік дома культуры Ядвіга Кучкін і адказная за агляд старэйшы інструктар Анна Тарасюк.

— Працы дасылаюць нам таксама новыя творцы. Сёлета ацэньваліся каля 200 работ сарака творцаў. Гэта нас цешыць, бо такой вялікай колькасці ўдзельнікаў у нас яшчэ не было. Гэта сведчыць, што агляд нам расце. На выставе многа прыгожых прац выкананых рознымі тэхнікамі. Частка творцаў карыстаецца традыцыйнымі матывамі, іншыя спалучаюць даўнія матывы з сучаснымі, карыстаючыся даўнімі кампазіцыямі ствараюць новыя матывы. Мы адкрытыя на новыя тэхнікі. Сёлета стварылі асобную катэгорыю іншыя тэхнікі, у якой паказваем пацеркавы гафт і біжутэрыю суташ, — сказала Анна Тарасюк.

Пасля адкрыцця выставы і ўручэння дыпломаў ды ўзнагарод удзельнікі вернісажу захапляліся гафтаванымі вырабамі, карункавымі абрусамі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF