Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Чверць стагоддзя без цэнзуры

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта была, несумненна, адна з форм рэпрэсіі. Часам вельмі балючая. Часам асуджаючая, асабліва інтэлектуальна творчых людзей, на нябыт. Цэнзура. Па вызначэнні — гэта кантроль публічнага перадавання інфармацыі, які абмяжоўвае свабоду публічнага выказвання думак і перакананняў. А больш канкрэтна, з’яўляецца яна «цэласцю дзеянняў, мэта якіх — нейкія карысці асоб ажыццяўляючых цэнзуру. Распаўсюджванне няпоўнай (выбарачная праўда) і памылковай (абман) інфармацыі выклікае жаданую маніпуляцыю перакананняў або ўзроўню свядомасці. Гэта прыводзіць да абмежавання права на свабоду выказвання адной асобы або ўстановы іншай, таксама дзяржавай, асноўных правоў чалавека — права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоды прэсы». Першыя згадкі пра патрэбу яе законнага ўвядзення сягаюць старажытнай Грэцыі. Апісаны хіба ўсе механізмы яе крыніц і паслядоўнасцей, прымянення і ўздзеяння. Сама стала прадметам даследаванняў і навуковых трактатаў, ці «гераіняй» розных мастацкіх твораў (кніг, фільмаў, тэатральных спектакляў...). Даследчыкі адрозніваюць сем асноўных яе тыпаў: інстытуцыянальная, прафілактычная, прававая, рэпрэсіўная, унутраная, палітычная, рэлігійная. У гэтых катэгорыях не змяшчаецца самацэнзура, якую часам блытаюць з палітычнай ці маральнай карэктнасцю.

Нядаўна мінула дакладна чвэрць стагоддзя з часу адмены цэнзуры (прафілактычнай) у Польшчы, а на самой справе, калі быць дакладным, з прыняццем парламентам 11 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF