Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Дэмакратыя стаіць на гайнаўскім сыры

Міраслаў ГРЫКА

Выбары на прэзідэнта РП не за гарамі і варта прысвяціць ім крыху ўвагі. Толькі што замест аб сумных грубых выбарчых жартах, нягледзячы на блазенскія спробы некаторых кандыдатаў, я аддаю перавагу пісаць аб фантастычным сыры з Акруговага малочнага кааператыва (АМК) у Гайнаўцы, званым «Царскі» — суперсмачным, але ў арганалептычным абыходзе даволі складаным, і ўпартым так, што прадаўшчыцы нарваўскай крамы трапляюць у паніку, калі прабуюць з вялікай гамолы адкроіць кавалачак у пару грам. У пару грам толькі таму, што той скубанец дарагі, ды варты сваёй цаны. Нялёгка бярэ яго электрычны разак, трэба лупіць яго вялікім нажом. Што аб ім думаюць дамы, пачырванеўшыя ад напружання і запалу яго дзялення, чароўна растрапаныя, гэта іхні сакрэт. У любым выпадку, прэмію за гераічныя намаганні рэзкі сыру яны заслугоўваюць, і ўсё! Тым не менш, і аб выбарах мне трэба напісаць. Гэта ж адзін з самых відовішчных момантаў польскай дэмакратыі. Дэмакратыі правінцыйнай, як і гэты гайнаўскі сыр, злёгку нуварышаўскай, але пацягваючай палітычнымі смачкамі і зньюансаванымі смуродзікамі не менш, чым тыя высокія ў сваёй арыстакратычный традыцыі і раскручаныя, і моцна ўжо насычаныя пляснівай горыччу старыя дэмакратыі Еўропы. Адным словам сыр «Царскі» з Гайнаўкі шэдэўр такі ж, як і дэмакратыя ў Польшчы — якая з’яўляецца вытворнай са старых рэцэптаў, хоць без апоры на палітычныя традыцыі, таму таксама нераўнамерная, часам хаатычная, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF