Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

Фатограф ПНРу

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сто фатаграфій склалася на фотавыставу Рамана Сянько, адкрытую ў Народным доме ў Саколі (куратар Барбара Пахольская). Гэта толькі мікраскапічная частка тых, якія ён выканаў, дакументуючы падзеі ў Беластоку, у рэгіёне, краіне і свеце на працягу больш за паўстагоддзя. Публікаваў іх у рэгіянальных газетах: «Газеце беластоцкай», «Кантрастах», але і ў цэнтральнай прэсе: у «Трыбуне люду», «Зялёным штандары» ці «Новай вёсцы». Таксама выкарыстоўвала іх доўгія гады «Ніва» і нават рабіў здымкі да нашых тэкстаў па спецзаказе, пасяброўску. Больш за 20 тысяч фотаздымкаў з часу працы ў Цэнтральным фатаграфічным агенцтве (ЦФА) аўтар перадаў у Дзяржаўны архіў у Беластоку, і гэта яны з’яўляюцца асноўнай часткай выставы, дзе можам убачыць запісы паўсядзённага жыцця з 70х гадоў мінулага стагоддзя (падзеі, аб’екты, людзі), і пазнейшых гадоў, як тыя з першай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Леха Валэнсы ў двары палаца Браніцкіх ці Браніслава Герэмка з таго часу на мітынгу ў Аўгустове. Ёсць тут таксама шмат партрэтаў жанчын, якія — як і сам фатограф прызнаецца, — ён любіў увекавечваць.

Раман Сянько нарадзіўся на Сувальшчыне. У цяперашні час жыве ў Саколі. Хацеў быць фатографам з ранняй маладосці. Першы фотаапарат — савецкую «Зорку» — падараваў яму старэйшы брат. З моманту прыбыцця ў Беласток у 1955 годзе зрабіў больш чым чвэрць мільёна здымкаў. Пасля працы ў ЦФА заснаваў з сынам першы ў Беластоку аўтасалон. Барбара Пахольская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF