Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Узлёт і падзенне даносчыка (з гісторыі паўстання 1863-1864 гг.)

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

Напярэдадні новага 1863 г. земскі іспраўнік Саколкі атрымаў паведамленне пра распаўсюджванне ў вёсцы Войнаўцы Мінкавіцкага сельскага таварыства „какихто враждебных правительству прокламаций”, куды вымушаны быў накіравацца 31 снежня 1862 г. Па прыездзе на месца ён атрымаў ад мясцовага жыхара Івана Рабічкі два экземпляры баявога лістка, якім аказаўся пяты нумар „Мужыцкай праўды”, з намоваю да сялян не даваць рэкрутаў у расійскае войска. Аднак гэтым справа не абмежавалася: 3 студзеня 1863 г. падчас суда Рабічка паведаміў, што ў вёсцы Войнаўцы дзейнічае цэлая таемная арганізацыя па падрыхтоўцы паўстання.

Навіну неадкладна накіравалі на імя ўпраўляючага Гродзенскай палатаю, які пераадрасаваў яе гродзенскаму губернатару. Да рапарта прыкладаўся пяты нумар „Мужыцкай праўды” (яшчэ адзін экземляр накіравалі міністру дзяржаўных маёмасцей). Іван Рабічка паведамляў, што за месяц да прыезду іспраўніка знайшоў адзін асобнік уваткнутым у шчыліну дзвярэй сваёй хаты, а другі быў знойдзены ў той жа час дзясяцкім Казімірам Хмарам уваткнутым у агароджу побач з яго хатаю. Калі Іван Рабічка, сам неадукаваны, паказаў „пракламацыю” селяніну Юрыю Зенчуку, то той сказаў, што знаходзіў падобнае яшчэ ў канцы ліпеня ці пачатку жніўня 1862 года каля ўласнага жылля. Той ліст ён перадаў адукаванаму селяніну вёскі Войнаўцы Казіміру Станкевічу. Таму сакольскі іспраўнік накіраваўся да Казіміра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF