Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Беларускі пясняр Беласточчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

Вёска Мора на Беласточчыне — гэта радзіма старэйшага беларускага паэта Віктара Шведа, якому 23 сакавіка споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння. Пяць гадоў таму мы трымалі ў руках яго прыгожую і шчырую кнігу вершаў „Адплываем з Мора”. Ужо тады паэт пісаў, што амаль усе яго сваякі з роднай вёскі Мора адплылі ў іншы свет, а цяпер наступае яго чарга. Я напісаў артыкул пра той зборнік вершаў і назваў яго „Адплываць з Мора яшчэ рана”. Ды куды адплываць, калі наперадзе шмат спраў, планаў, літаратурных задумак і адкрыццяў. Эрнэст Хэмінгуэй некалі напісаў празаічны твор „Стары чалавек і мора”. Калі б сёння жыў прадзядуля Хэмінгуэй і калі б ён сваё апавяданне прысвяціў Віктару Шведу, то ён яго назваў бы не інакш, як „Малады чалавек і Мора”. Бо Віктар Швед, нягледзячы на свае дзевяць дзясяткаў гадоў, заўсёды малады, прыгожы, шчаслівы, натхнёны, што нам, маладзейшым літаратарам, застаецца толькі яму пазайздросціць, браць з яго прыклад, вучыцца ў яго літаратуры і аптымізму. А роднае яму Мора па-ранейшаму натхняе яго на новыя творы, вяртае ў маленства і юнацтва, якія не даюць яму старэць і падаць духам. Вось такі ён, Віктар Швед.

А яшчэ ён вельмі шчыры беларус. Пра гэта паэт адкрыта і публічна сказаў ажно ў 1957 годзе, калі ў беларускім тыднёвіку „Ніва” апублікаваў свой першы верш „Я — беларус”. А потым пра тое, што ён — беларус, што мова наша беларуская, што мы павінны гэтым ганарыцца — паэт піша ў кожным сваім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF