Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Пра менш вядомы Райск (ч. ІV)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

— А што цяпер робіцца ў святліцы?

— Раней працаваў у нас фальклорны калектыў „Згодныя макі”, які ў мінулым годзе адзначыў юбілей 35-годдзя. Калектыў дзейнічаў да мінулага, 2014 года. Як мне здаецца, інструктарка не шанавала ўдзельніц калектыву, жанчын пажылых; магчыма, што ўлічваючы тое наша Войт і не прадоўжыла з ёю дамовы. Ды і нашы жанчыны не хацелі далей, адчувалі крыўду; то ж такіх жанчын трэба шанаваць, што яны, стомленыя жыццём, яшчэ хацелі выступаць. Гэта пра калектыў. Ёсць у нашай святліцы Ізба памяці, якая наводзіць на мяне прыгнечанасць. Бо ёсць там прозвішчы нашых загінулых 16 чэрвеня 1942 года, і ёсць каля тых прозвішчаў крыху здымкаў, але каля большасці толькі пустыя месцы — не найлепш гэта выглядае; дарэчы — афармлялі гэтую выстаўку вонкавыя дызайнеры. Затое тая частка Ізбы, дзе паказаны даўнейшыя прылады сельскай працы, мне падабаецца. А яшчэ, калі вярнуцца да згаданага 1934 года — захаваліся дакументы з таго часу, захаваліся здымкі, але на нашай выстаўцы таго няма, бо — нельга. І тое міжваеннае мінулае так загасла. Бывала, паказвала я тую выставу наведвальнікам. Прыедзе, напрыклад, экскурсія з сярэдняй школы і не пачнеш таго расказу адразу з 1942 года, што, маўляў, прыехаў немец і так от сабе шах-барах — хто ведае, ці адны немцы толькі ў гэтым віноўныя. Хто ведае, ці тыя падзеі, што адбываліся ў 1934 годзе, не спарадзілі трагедыі, што здарылася ў нас восем гадоў пазней. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF