Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Круг гісторыі

Іаанна ЧАБАН

Паміж Нетупай, Шаціламі, Саннікамі і Крушынянамі шмат высокіх узгоркаў, cамае лепшае месца для правядзення вялікай расейска-нямецкай бітвы. Скрываюцца там стогадовыя сляды царскіх акопаў. Іх пачалі капаць ужо ў 1914 годзе. Бацькі Яна Каліша з Саннікаў былі тады дзяцьмі, але і ім прыйшлося ісці з лапатай у лес. Капалі ўсе, мабыць, затрывожаныя надыходзячай бітвай, якой ніколі не было.

Ян Каліш, сын Сімяона і Аляксандры, нарадзіўся дзень пасля праваслаўнага Яна Хрысціцеля, 8 ліпеня 1937 года, 19 гадоў пасля вяртання з бежанства. Цяжарную маці прывезлі з Саннікаў у крынскі шпіталь фурманкай. Першым пабачыў свет Ян, сястра Лідзія паявілася паўгадзіны пазней. Бацькі не спадзяваліся двайнят, але паўтара года пазней нарадзілі яшчэ Сяргея. Дымітр памёр, калі споўнілася яму 3 годзікі. Найстарэйшага брата звалі Мікалаем. З цэлай грамадкі ў жывых застаўся толькі Ян.

— Тады амаль у кожнай хаце памірала дзіця, — тлумачыць Ян Каліш.

Голад і хваробы — вось што чакала вярнуўшыхся з бежанства ў роднае, ужо польскае, сяло.

З Саннікаў у Расею не паехала толькі адна сям’я. Папросту далёка не ад’ехаўшы, рашылі вярнуцца дахаты.

— Царская ўправа палохала немцамі, але яны тады яшчэ гуманітарна ставіліся да ваеннапалонных ці іншаверцаў, — заўважае Ян Каліш. — З’язджаць ніхто нікога вінтоўкай не прымушаў, гэта былі прадуманыя рашэнні.

Сям’ю 14-гадовай Аляксандры — пазнейшай маці спадара Яна — вывезлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF