Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Ночы і дні

Іаанна ЧАБАН

Матэматык адмовіўся ад узнагароды — ад мільёна долараў, прызначаных яму за навуковыя дасягненні. Навучыўся лічыць пустыя прасторы і ведаў, чым яны насычаюцца. Гонку за грашыма назваў бязглуздзіцай.

Страшэнны боль ужо цалкам паралізаваў. Хоць ты сядзь і плач, а тут ні сесці, ні легчы. Начная цішыня разбуджае фантазію, замяняючы ложак у апакаліптычную магілу. Ці гэта ўжо пара? І боль закончыцца, і супакой настане. Варвара прыснілася такой прыгожай, быццам з іконы Рублёва. Рак з’еў яе амаль цалкам, не пакінуўшы нават доўгай, густой касы. А тут і тварык румяны, і каса палтаўская, і як заўсёды шнурок кавалераў, ад якіх не адагнацца.

— Варвара, ты тут?

— Тут, тут, ужо нідзе не спяшаюся, — гаворыць спакойна, з ласкавай усмешкай, — я тут яшчэ пабуду.

Раніцай болю быццам менш, паветра павольна ўваходзіць у лёгкія. Новы дзень, новае жыццё.

Пяшком у цэнтр гарадка, на любімыя заняткі з дзеткамі. Нельга спазніцца. Дзве суседкі на тратуары абменьваюцца местачковымі навінамі. З балючай нагой заўважаецца і чуецца нашмат больш, чым са здаровай. Вось, аказваецца, што яшчэ нестарога Толіка неўзабаве прывязуць з Амерыкі ў труне. Цікава, ці долары таксама засунуць яму пад падушку. Хаця на тым свеце мог бы імі пакарыстацца, бо тут, здаецца, не паспеў.

Побач праязджае знаёмы аўтамабіль. Гэта сяброўка вязе сваіх дзетак на заняткі. Вяртаючыся, запыняе машыну на сярэдзіне вуліцы.

— Думаю сабе, а што гэта за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF