Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Трансгранічныя турыстычныя байкі

Яўген ВАПА

Мне яшчэ пашчасціла. Мая бабуля Вольга цудоўна распавядала казкі, у якіх свет жывотных безупынна перасякаўся з чалавечым дабром і злом. Былі гэта казкі, ад якіх чалавек не станавіўся абыякавым да акружаючага яго свету. Прыгожа развівалі яны дзіцячае ўяўленне і фантазію. А самым галоўным было завяршэнне, якое паўтаралася ўслед за любімай бабуляй: „А потым жылі багата, доўга і шчасліва”. На жаль, сённяшнія дзеці і падлеткі зрэдку маюць такое шчасце, каб іх бабулі на роднай мове цудоўна баялі казкі. Але прырода не любіць пустэчы. Ролю бабуль перанялі ў большасці агрэсіўныя і нечалавечыя мульцікі. А абавязкі даваць для дарослых абяцанні аб доўгім і багатым жыцці на польскім і беларускім баку ўзялі на сябе чыноўнікі і палітыкі.

Адной з такіх маіх любімых баек, якія люблю слухаць ад трансгранічных баронаў Мюнхаўзенаў, з’яўляецца аповед аб тым, як неўзабаве Падляшша і Гарадзеншчына зажывуць і расквітнеюць ад наезду турыстычнай мошкі з усяго свету. Аднак пакуль гэтай мошкі, якой пакарміліся б мясцовыя абарыгены і прадпрымальнікі, занадта не відаць. Наадварот, з Падляшша і Гарадзеншчыны маладыя людзі пакуль выматваюць як найдалей ад родных хат. А тыя, што засталіся, каб узяць справы ў свае рукі, у турыстычнай дзялянцы ледзь выжываюць. Суседняе з Падляшшам Вармінска-Мазурскае ваяводства значна багацейшае на турыстычныя краявіды, прываблівасці ў выглядзе азёр, узгоркаў, помнікаў даўніны. І лясоў і роварных сцяжынак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF