Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Велікодныя кірмаш і майстар-класы

Аляксей МАРОЗ

Калі ў нас, на Беласточчыне, пачала знікаць традыцыя ўпрыгожвання яек, якімі ў Вялікдзень абдорваюць хросных дзетак, варта намагацца падтрымаць гэтую традыцыю. У Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах і ў некаторых гмінных асяродках ладзіліся майстар-класы па выконванні пісанак. Велікодныя майстар-класы 27 сакавіка сарганізаваў таксама Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Прынялі ў іх удзел вучні гайнаўскіх школ і дарослыя асобы, якія выконвалі фігуркі жывёл з гліны, выцінанкі ў выглядзе яек і веснавых матываў. З удзельнікамі майстар-класаў займаліся мастакі-рукадзельнікі з Гродна, згуртаваныя ў аб’яднанні «Гродзенскі каларыт». У белмузеі адбыўся таксама велікодны кірмаш, падчас якога можна было купіць пісанкі і вырабы рукадзелля. Суарганізатарам мерапрыемства быў Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве, які апекаваўся творцамі з Гродна (на наступны дзень КЦБ сарганізаваў падобнае мерапрыемства ў Бельскім доме культуры).

— Ідэя арганізавання велікодных кірмашу і майстар-класаў у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы спраўдзілася ў мінулым годзе і мы рашыліся сёлета наладзіць падобнае мерапрыемства. Моладзь вучыцца ляпіць з гліны і выконваць выцінанкі пад наглядам мастакоў з Гродна. Гайнавяне прыходзяць у музей купіць перад святамі гатовае рукадзелле. Нашыя мастакі ў сваіх працах вяртаюцца да традыцыі, але таксама выконваюць мастацкія работы з сучаснымі матывамі. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF