Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Беларускае роднае слова

У Бельскім доме культуры 25 сакавіка прайшлі цэнтральныя элімінацыі 44 Дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова», арганізатарам якога з’яўляецца Таварыства беларускай культуры з Беластока. Дэкламавалі па-беларуску 103 дашкольнікі і вучні падставовых ды гімназічных школ.

Найбольш удзельнікаў прыступіла да раённых элімінацый у Гайнаўцы — ажно 133 дэкламатары. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, які састаўляе асобны раён, да конкурсу прыступіла 85 вучняў, на раённым аглядзе ў Орлі дэкламавалі 43 дашкольнікі і вучні, а ў Беластоку за магчымасць выступіць на цэнтральных элімінацыях змагаліся 60 дашкольнікаў і вучняў. На высокі ўзровень дэкламацыі звярнуў увагу старшыня конкурснай камісіі, мовазнаўца, доктар Васіль Сегень з Універсітэта ў Беласотку. У журы конкурсу працавалі яшчэ настаўніца-бібліятэкарка з Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Ірэна Ігнатовіч і кіраўнік Аддзялення мастацкай адукацыі Бельскага дома культуры Яніна Плютовіч.

— Узровень сёлетніх дэкламацый — высокі, можа нават крыху вышэйшы за мінулагодні. Дзеткі робяць менш моўных памылак чым бывала раней. Яны перш за ўсё — польскамоўныя. Дашкольнікі і вучні пры дапамозе настаўнікаў павінны звярнуць увагу на ўсе асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Найцяжэй навучыцца дзеткам правільна вымаўляць «л», ці правільна ставіць націскі, — сказаў Васіль Сегень.

Цікава дэкламавалі ўдзельнікі ўсіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF