Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Адышоў Роберт ЛЯШЧЫНСКІ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ледзь ва ўзросце 48 гадоў памёр Роберт Ляшчынскі, музычны крытык з незабыўнымі дрэдамі, вялікі аматар і прапагандыст сучаснай беларускай музычнай сцэны, асабліва рок і поп. Прысвяціў ёй шэраг артыкулаў, і падтрымліваў яе, дзе мог, не толькі ў Польшчы. У 1994-2000 гадах ён працаваў у «Выбарчай газеце». Быў кіраўніком аддзела культуры штотыднёвіка «Wprost», суддзёй у папулярных музычных тэлешоў, у тым ліку «Idol», вёў музычную праграму на TVP Polonia. Як першы ў Польшчы прысвяціў велізарны журналісцкі матэрыял ужо культаваму сцэнічнаму музычнаму праекту «Народны альбом». Садзейнічаў яму за мяжой Польшчы і на Захадзе. Музычны беларускі партал Tuzin.fm нагадаў неўзабаве пасля яго адыходу 1 красавіка: „Цікавіўся і беларускай поп-музыкай. Быў у захапленні ў сярэдзіне 2000-х ад «Чорнага бумэра» Сярогі, а камэнтуючы на польскім ТВ «Еўрабачанне-2009», зазначыў, што перамога Аляксандра Рыбака справядлівая, бо той паходзіць з Беларусі, дзе вельмі развітая народная музыка». Міхал Анемпадыстаў, графік, паэт, фатограф, сааўтар «Народнага альбома» згадвае на гэтым сайце: «Ён быў з адукацыі сацыёлаг, таму і музыка яго цікавіла менавіта ў гэтым плане перадусім, як складовая і актыўная частка культуры. Таму ён адсочваў усе падзеі ў нашай музыцы, востра адчуваў, што беларускі рок на той час быў фактычна нацыятворчай з’явай». У сваю чаргу на сваім профілі на адной з сацыяльных сетак напісаў аб ім: „Выдатны музычны крытык, чалавек з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF