Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Свежыя — нясвежыя

Міраслаў ГРЫКА

Страшэнна зараўло над Еўропай. І нічога! Гэта было падобна на гук надыходзячага Апакаліпсісу. І што ж? Толькі некалькі дзён таму высветлілася, што ў пачатку красавіка адбыўся дэманстрацыйны паказ амерыканскай стратэгічнай авіяцыі пад кодавай назвай «Палярны роў». Гэта быў адказ на ваенныя правакацыі Масквы. Амерыканскія самалёты, здольныя несці ядзерную зброю, праляцелі дакладна тымі ж шляхамі, якія перасякаюць за апошнія некалькі месяцаў расійскія бамбавікі, нахабна парушаючы паветраную прастору Злучанага Каралеўства ці Эстоніі і Нарвегіі, а ў апошні час нават Аляскі і Канады. На шчасце, дэманстрацыя сілы ЗША не скончылася Армагедонам. Аднак, вельмі нешматлікіх гэта кранула. Гэта даказвае, што канец свету, які мы ведаем, пройдзе па за нашай увагай. Занятыя сваімі зямнымі справамі мы нават не прыкмецім, што нас няма. Нават калі б Зямля ператварылася ў попел, і з усіх краін, не толькі з Польшчы, засталася толькі куча камення, то людзі будуць працягваць праклінаць адны адных, біцца і тузацца да апошняй крыві. У важных і няважных пытаннях. Але тое, што ёсць і што акажацца ў будучыні, часта залежыць ад бягучай оптыкі.

У Беларусі іншы від оптыкі паразітаў, абуджаных да жыцця вясновым прэзідэнцкім указам аб барацьбе з паразітызмам-”тунеядствам”, а іншая яна ў прэзідэнта. Паводле яго слоў, дармаеды ў Беларусі з’яўляюцца чумой, пагражаючай дзяржаўнаму ладу, што і пацвярджае панічны ўказ. З іншага боку, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF